У Грузіі толькі адна беларуская школа і не ўсе беларусы могуць яе сабе дазволіць.

Сола-маці і сябра Каардынацыйнай Рады, спартоўка Марына Зялёная адправіць свайго сына сёлета ўпершыню ў школу:
-Рэгістрацыя на грузінскай мове. І я папрасіла сяброўку, і яна мне дапамагла. Я выбрала, у мяне ёсць такая магчымасмць, як і ва ўсіх, выбіраць школу. Паколькі я сола-мама, я шукала школу бліжэй да маёй працы. І я спадзяюся, што гэта будзе ўкраінска-грузінская школа.
Марына называе гэтую школу «украінскі сектар», бо частка навучання ў ёй будзе па-украінску:
-Гэта будзе так званы «украінскі сектар», гэта будзе безграшовае навучанне. Бо я, як сола-мама, не магу сабе дазволіць вучыць дзіця ў платнай школе. Што вельмі добра, мне падабаецца той настрой, які ёсць у школе. Таму, можа мне і пашанцавала.
Адзіная беларуская, дакладней беларуска-грузінска-французская школа знаходзіцца ў грузінскім Батумі, дзе навучанне каштуе каля 300 даляраў, яе не могуць сабе дазволіць шмат хто з беларусаў.
Цалкам гутарка:



Беларускае Радыё Рацыя






