BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: Я змагаюся за свае правы і правы свайго сына

Тбіліскі гарадскі суд 21 сакавіка 2025 году распачне разгляд скаргі беларускай спартоўкі, сябра Каардынацыйнай Рады Марыны Зялёнай.

Пра свой статус і будучы суд распавядае Марына Зялёная:

Зараз у мяне статус чалавека, які шукае магчымасцяў жыць у Грузіі. Гэта будзе абскарджванне, бо дэпартамент па міграцыі вырашыў, што мой кейс адпавядае гуманітарнаму статусу. У мяне дзіця, у якога скончыўся пашпарт. Я ўжо іду бонусам, бо дзіця не можа самастойна пайсці і падаць дакументы.

Па словах спартоўкі, якая неаднаразова выходзіла на публічныя акцыі ў Грузіі, – пікеты каля грузінскіх устаноў не паўплывалі на яе статус у гэтай краіне:

– Мы гэта рабілі ў межах законаў Грузіі. Яны дазваляюць так сябе паводзіць. Таксама мы сутыкнуліся з тым, што нашыя справы былі замаруджаны. Калі вы замаруджваеце працу ў судах і працу з магчымасцю атрымаць абарону і г.д. – гэта як адмова ад правасуддзя. Мы выходзілі, таму што мы не маглі рабіць гэта неяк інакш.

На дадзены момант у Грузіі больш за 100 беларусаў просяць статус міжнароднай абароны, аднак за апошнія тры гадзі ніводзін беларус гэтага статусу не атрымаў.

Беларускае Радыё Рацыя