BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: Каб дапамагчы беларусам Грузіі, трэба рабіць краўдфандынг

Некалькі дзясяткаў беларусаў чакаюць рашэння па Міжнароднай абароне ў Грузіі. Частка ўжо атрымала адмову ў Міжнароднай абароне і цяпер іх справай будзе займацца суд. Каб адбыўся суд, трэба ўсе дакументы перакласці на грузінскую мову, а гэта патрабуе вялікіх фінансавых укладанняў.

Пра праблемы беларусаў распавядае спартоўка і сябра Каардынацыйнай рады Марына Зялёная:

-У нас няма досведу барацьбы з дзяржавай па адстойванні сваіх правоў. Таму было б добра знайсці нейкія грошы. Зараз мы атрымалі два данаты, і іх хапіла на тое, каб перавесці адзін пакет дакументаў, і пачаць шукаць другі пакет, каб перавесці для тых, хто будзе падаваць у суды.

Па словах актывісткі, зараз у Грузіі жывуць вельмі розныя беларусы:

– Трэба ведаць, што ёсць беларусы, якія прыехалі сюды і ў іх не было вялікіх планаў на жыццё. І яны, канешне, будуць шукаць краіну з магчымасцю легалізацыі. Гэта нармальна, бо людзям трэба ўладкоўвацца.

Па неафіцыйнай інфармацыі, у двух грузінскіх гарадах жыве больш за пяць тысяч беларускіх эмігрантаў, якія займаюцца грамадскімі справамі, працуюць як праграмісты, будаўнікі ці маюць  бізнес у сферы абслугоўвання.

Беларускае Радыё Рацыя