BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Марына Зялёная: Спрабую прабіцца праз забароны

Сябра Каардынацыйнай Рады, спартоўка Марына Зялёная працягвае змаганне за права на міжнародную абарону ў Грузіі.

Марына склала і перадала ў судовыя органы Грузіі ліст супраць грузінскай службы бяспекі, аналага беларускага КДБ, якое лічыць Марыну «пагрозай нацыянальнай бяспецы» Грузіі:

-Мы падумалі, што будзе лепш за ўсё скласці і падаць заяву на ануляванне ліста ад службы Дзяржбяспекі Грузіі, на падставе якога мне была дадзена адмова. Афіцыйна я і мой шасцігадовы сын Міраслаў з’яўляемся пагрозай бяспецы ў Сакартвэла.

Марына не бачыла і ніколі не трымала ў сваіх руках ліст, у якім напісана, што яна з’яўляецца «пагрозай нацыянальнай бяспецы Грузіі»:

-І гэта сакрэтная паперка, якую могуць пабачыць толькі суддзі. Але ж яны не могуць яе пабачыць, бо СДБ яе ніяк не дае. Мы спрабуем СДБ Грузіі прыцягнуць да адказнасці і паглядзець у вочы тым людзям, якія насамрэч напісалі гэты ліст. Але, я думаю, такіх людзей не існуе.

За сваё права на міжнародную абарону ў Грузіі змагаюцца больш за сотню беларусаў, аднак ніводзін з іх не атрымаў у гэтай каўказскай краіне гэтага статусу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя