
Спартоўка, чэмпіёнка свету па тайскім боксе Марына Зялёная дзеліцца сваімі сакрэтамі выжывання ў Грузіі з малым дзіцём:
-Я з’ехала раптоўна. Мяне чакалі сябры і сяброўкі. Але ўсё роўна, калі ты з’язджаеш адна з маленькім дзіцём, гэта, канешне, стрэс. Я шукала дзіцячы садок, бо калі ты з’язджаеш у Грузію, няма ніякіх падтрымак, і вы можаце разлічваць толькі на дзіцячы садочак за грошы. Яны ёсць, ёсць і не вельмі дарагія.
Марына ўжо зараз рыхтуе сваё дзіця да школы і распавядае, як гэта адбываецца :
-Для педагога даю заданні. Маё дзіця любіць чытаць. Ён ведае табліцу множання, яму цікавыя лічбы, ён любіць маляваць. Я гавару педагогу, каб ён рабіў тое, што маё дзіця хоча. І такім чынам, калі я буду планаваць ісці ў школу, буду ісці крышачку падрыхтаваная са сваім дзіцём. Але я не вырашыла, дзе гэта будзе. Адукацыя ва ўсіх, хто жыве ў Сакартвэла, безграшовая.

Марына Зялёная падалася на міжнародную абарону ў Грузіі і чакае, што з ёй будзе далей. Грузія ўжо адмовіла ў міжнароднай дапамозе вядомаму беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку.
Беларускае Радыё Рацыя






