BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавая ліквідацыя няўрадавых арганізацый працягваецца ў Беларусі

У Менскім гарадскім судзе на 12 лістапада запланаваны шэраг пасяджэнняў аб ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку «Беларускай асацыяцыі спрыяння ААН», якая існавала 35 гадоў.

Праўда, знайсці ў адкрытых крыніцах звесткі пра актуальную дзейнасць асацыяцыі не ўдалося. Апошняе паведамленне пра яе – узнагароджанне ў 1999 годзе Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу двух сяброў праўлення асацыяцыі за «актыўную грамадскую дзейнасць у прапагандзе мэтаў і задачаў ААН».

Акрамя таго, 12 лістапада ў Менгарсудзе будуць разглядаць справы аб ліквідацыі «Беларускага грамадскага аб’яднання аўдытараў», «Федэрацыі прафесійнага і аматарскага гольфу», «Беларускай федэрацыі футзалу» і іншыя.

Агулам ад 2020 года ў Беларусі ліквідавалі не менш за 1838 некамерцыйных арганізацый.

Беларускае Радыё Рацыя