Пад «хапун» патрапілі не менш за шэсць чалавек, паведамляецца ў неафіцыйным тэлеграм-канале сілавікоў. На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам з іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпалю, у тым ліку і па праезнай частцы.

“Медыязона” знайшла профілі трох затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай. У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць – невядома.
Беларускае Радыё Рацыя






