BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавыя затрыманні ў Лідзе

У Лідзе, прынамсі, пяцёра працаўнікоў металатканага завода Haver BY былі затрыманыя ў выніку рэйду. Пра гэта 16 чэрвеня паведаміў адзін з каналаў сілавікоў.

Фота: haver.by

Паводле паведамлення, на прыватным прадпрыемстве 14 чэрвеня прайшла «адпрацоўка экстрэмістаў». У апублікаваным роліку бачна, як сілавікі з аўтаматамі і ў поўным абмундзіраванні ўрываліся ў цэхі, адцягвалі рабочых ад станкоў, укладвалі на зямлю і заводзілі рукі за спіну. На якой падставе былі затрыманыя работнікі і які іх працэсуальны статус — не паведамляецца.

ТАА «ХАВЕР BY металатканы завод» — даччыннае прадпрыемства нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG, паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя