BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавыя затрыманні ў Полацку і Наваполацку

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у Полацку і Наваполацку КДБ затрымана каля 20 чалавек, якія кантактавалі з Ерамеевым.

Як стала вядома “Позірку”, 9 снежня ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць) супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі затрымана каля 20 чалавек.

Мяркуецца, што яны кантактавалі з Сяргеем Ерамеевым, раней затрыманым ФСБ Расеі па падазрэнні ў падрыве цягнікоў на Байкала-Амурскай магістралі.

Паводле інфармацыі крыніцы “Позірку”, якая пажадала застацца неназванай, “КДБ правяло ператрусы, канфіскацыі мабільных тэлефонаў і допыты”.

Беларускае Радыё Рацыя