BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавыя затрыманьні ў рабочым пасёлку Ялізава

Сілавікі зладзілі рэйд у пасёлку шклозавода Ялізава пад Асіповічамі. Колькасць затрыманых ацэньваецца ў як мінімум 14 чалавек.

У людзей шукалі падпіскі на т. з. «экстрэмісцкія» рэсурсы. Частка людзей застаецца пад вартай, як мінімум дзвюх жанчын адпусцілі да суда. Прытым, як канстатуе НН, у Ялізаве ніколі не было ані арганізаваных структур апазіцыі, ані незалежных грамадскіх арганізацый, у пасёлку жыве вобмаль інтэлігенцыі. Гэта тыповы рабочы пасёлак Усходняй Беларусі. Тут ніколі не было значнай пратэставай актыўнасці, але ў 2020-м і тут людзі ўсталі ланцугом уздоўж шашы, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі выбараў і прыцяснення народу.

Апошнімі днямі інфармацыя пра аблавы і затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны. Ёсць інфармацыя пра шматлікія затрыманні 31 кастрычніка ў Менску, Бараўлянах і Гомлі, праваабаронцы паведамлялі таксама пра ператрусы ў Смаргоні і Ваўкавыску. Раней надыходзіла інфармацыя пра хапуны па чарзе ў раёнах Менскай вобласці, а таксама ў Гародні. Трэба меркаваць, што хваля затрыманняў коціцца з аднаго канца Беларусі ў другі.

Беларускае Радыё Рацыя