BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў у Менску

У Менску на гэтым тыдні прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на «суткі».

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і крыніцы «Нашай Нівы» — паводле выдання, ператрусы і затрыманні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі, спланаванымі. У некаторых сем’ях затрымалі па некалькі чалавек. Пры ператрусах ва ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай.

Таксама сёння стала вядома, што выдавецтва «Тэхналогія»,  якое выпускала кнігі і іншую друкаваную прадукцыю на беларускай мове, прыпыніла сваю працу. Паведамленне пра гэта з’явіліся ў Фэйсбуку. «З пэўных прычын выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце. Больш ніякіх тлумачэнняў у допісе няма.