BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мастачку асудзілі на 3 гады калоніі за дапамогу палітвязням

Беларускай мастачцы прысудзілі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням. Паводле інфармацыі dissidentby, Аксана Шаляпіна падтрымлівала некалькі дзясяткаў людзей, якія знаходзіліся пад вартай.

Аксана Шаляпіна

Аксана была затрыманая ў чэрвені 2025 года і да суда ўтрымлівалася ў СІЗА. Прысуд абвешчаны 8 снежня. Шалягіну прызналі палітычнай зняволенай.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт і з 2009 года займаецца алейным жывапісам. Яе працы ўваходзяць у прыватныя калекцыі ў ЗША, Германіі, Казахстане, Расеі, Грузіі, Беларусі, Люксембургу, Фінляндыі і Італіі, а таксама прадстаўлены ў галерэі Larus (ЗША).