BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчанку асудзілі па двух пратэсных артыкулах да пазбаўлення волі

Крысціне Лапкоўскай 29 гадоў. Яна менчанка. Мае вышэйшую адукацыю, раней працавала лагістам, піша «Наша Ніва».

Дзяўчыну затрымалі некалькі месяцаў таму. Вядома, што яе асудзілі ў Менскім гарадскім судзе па двух артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130) і «арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць справы невядомая.

Па артыкуле 130 часта абвінавачваюць за каментары ў інтэрнэце, але кантэнт у сацсетках Крысціны і каментары ў тэлеграме, якія адшукала выданне, зусім не тычацца палітыкі.

Яе пакаранне, мяркуючы па ўсім, звязанае з пазбаўленнем волі. Тыдзень таму дзяўчыну ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў».

вясна