BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчанку асудзілі ў актавай зале кандытарскай фабрыкі «Слодыч»

Як паведамляюць прапагандысты, там прайшло выязное пасяджэнне суда Савецкага раёна. Абвінавачанне па справе падтрымлівала старэйшая памочніца пракурора Савецкага раёна Анастасія Маліка.

У якасці слухачоў прысутнічалі працаўнікі фабрыкі. Абвінавачаная — 25-гадовая менчанка, якая раней да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася. Яна працаўладкавана ў прыватнай кампаніі мэнэджэрам.

Суд пастанавіў прысудзіць жанчыне 2,5 года хатняй хіміі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

вясна