BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчука-бізнэсоўца затрымалі за падтрымку пратэстаў

Рэпрэсіі ў Беларусі. Затрымалі менчука Івана Савіцкага, саўладальніка рэкламнай агенцыі.

Яго асудзілі ў судзе Фрунзенскага раёна Менска за «дробнае хуліганства», адзін з самых частых палітычных артыкулаў. Вінавацяць бізнэсоўца ў тым, што ён на ўласным аўто ездзіў уздоўж дарог і сігналіў у падтрымку пратэстаў. Таксама падчас удзелу ў паўмарафоне ў Маскве скандзаваў «Жыве Беларусь» і намаляваў гэты лозунг на лістку паперы, а фота адтуль змясціў у сацсетках. 

Сілавікі падкрэсліваюць, што Іван ужо меў судзімасць. Ці завялі супраць яго крымінальную справу цяпер, невядома.

Беларускае Радыё Рацыя