BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчука судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м годзе

У судзе Маскоўскага раёна Менска сёння, 25 кастрычніка, ідзе працэс над Мікалаем Ражко.

Негледзячы на тое, што пры затрыманні ў “пакаяльным відэа” гаварылася, што яго затрымалі за каментары і рэгістрацыю ў чат-боце “Перамога”, мужчыну абвінавачваюць толькі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Яму ставіцца ў віну ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Справу разглядае Таццяна Пірожнікава.

Інфармацыя пра затрыманне Мікалая з’явілася ў тэлеграм-каналах сілавікоў 18 жніўня. На відэа сілавікоў Мікалай казаў, што выходзіў на пратэсты летам 2020-га года, пісаў каментары ў чатах, але “ўжо нават не памятае, якія”, а таксама, што рэгістраваўся ў чат-боце “Плана Перамога”. У відэа паказалі фота Мікалая на акцыі пратэсту ў Менску, а таксама скрыншоты каментароў.

вясна