BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчука судзяць за “заклікі да санкцый”

Менчука судзяць за “заклікі да санкцый” — яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

У Менскім гарадскім судзе 27 траўня распачынаецца суд над палітзняволеным Дзмітрыем Цікуновым. Яго абвінавачваюць у “распальванні іншай сацыяльнай варожасці” (ч. 1 арт. 130 КК) і “закліках да санкцый” (ч. 3 арт. 361 КК). Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Мужыне пагражае да 12 гадоў зняволення.

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, на рахунку якой не менш за 17 асуджаных палітзняволеных па крымінальных артыкулах. У Беларусі за “заклікі да санкцый” асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі (у большасці — у сукупнасці з абвінавачваннямі па іншых артыкулах).