BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчука затрымалі за каментары пра тэракт у «Крокусе»

Менчука затрымалі за каментары пра тэракт у«Крокусе». І цяпер судзяць па трох крымінальных артыкулах.

Раману Якімянку 44 гады. Ён працаваў кіроўцам у розных фірмах. Пра яго затрыманне стала вядома 27 сакавіка. На відэа мужчыну змусілі казаць, што ён пакідаў негатыўныя каментары пра тэракт у

«Крокус сіці хол» і пісаў у бот Nexta. Рамана пачнуць судзіць 22 кастрычніка  ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі», «распальванні варожасці» і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Яму пагражае да шасці гадоў калоніі. Судзіць Рамана будзе Вера Галаўкова. Яна працуе па палітычных справах з 2016 года. Напрыклад, судзіла салідарных з палітвязнямі і пенсіянерку Наталлю Пятровіч за каментары.

Фота: Укантакце