BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

Менчукі сталі актыўна скардзіцца на белы налёт. Кіроўцы перажываюць за кузавы сваіх аўтамабіляў, пешаходы — за стан абутку, піша Onliner.by.

— Чаму гэтай зімой так шмат рэагентаў на вуліцы: ходніках і праезнай частцы? Сто метраў па праспекце — і абутак увесь у белым пыле, — звярнулася адна жанчына.  — Соль — велізарная праблема гэтага сезону. У нас тыдзень мыйка дыміцца проста ад колькасці людзей і аб’ёму працы., — кажа супрацоўнік адной з аўтамыек.

Аўтамабілісты асцерагаюцца таго, што соль можа негатыўна адбіцца на стане кузава іх машыны. Тыя ж страхі ў пешаходаў адносна зімовага абутку.