BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менск пайшоў ўніз у рэйтынгу свабоды інтэрнэту

Беларусь увайшла ў топ краін, якія прадэманстравалі моцнае падзенне ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту сёлета. Рэйтынг ахоплівае 72 краіны, з іх у 2024 годзе пазіцыі пагоршыліся ў 27-мі. Рост прадэманстравалі 18 краін.

“Найвялікшы спад за год адбыўся ў Кыргызстане, за ім ідуць Азербайджан, Беларусь, Ірак і Зімбабвэ”, — кажуць складальнікі рэйтынгу.

Пры складанні рэйтынгу ўлічылі той факт, што напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі ў лютым 2024 года чыноўнікі часткова абмежавалі доступ да YouTube, каб перашкодзіць беларусам глядзець навагодні зварот Святланы Ціханоўскай.