BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскі абласны суд разгледзіць апеляцыю Змітра Дашкевіча на новы прысуд

Менскі абласны суд 19 снежня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Змітра Дашкевіча на прысуд Барысаўскага раёна.

Гэта вынікае з раскладу, размешчанага на сайце Вярхоўнага суда. Размова ідзе аб новай крымінальнай справе, па якой у кастрычніку 2023 года Зміцер быў прыгавораны яшчэ да года калоніі.

Дашкевіча ў 2022 годзе прыгаварылі да 1,5 года калоніі па артыкуле 342 КК. Ён павінен быў выйсці на волю 11 ліпеня, але супраць яго распачалі новую крымінальную справу.

Беларускае Радыё Рацыя