BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Менскі абласны суд разгледзіць справу Юліі Краўцовай

Менскі абласны суд разгледзіць справу Юліі Краўцовай. Яна абвінавачваецца ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

«Справу жанчыны пачнуць разглядаць 3 верасня ў Менскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Рыбакоў», – паведаміў ПЦ «Вясна». Краўцова ўжо больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА №8. Яна была затрымана і арыштавана 23 студзеня 2024 года падчас масавага рэйду сілавікоў на тых, хто дапамагае палітвязням.