29 ліпеня Менскі гарадскі суд разгледзіць скаргу Ніны Багінскай на прысуд па крымінальнай справе за «неаднаразовае парушэнне закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў». Пра гэта паведамляюць крыніцы @belsat.

Нагадаем, 30 красавіка суддзя Максім Трусевіч разгледзеў крымінальную справу супраць актывісткі паводле ч. 2 арт. 342-2 КК. Падставай для крымінальнага пераследу сталі неаднаразовыя адміністрацыйныя пастановы за 2024 год. Пенсіянерку прызналі вінаватай, але замест пакарання прызначылі «прафілактычнае назіранне».
Згодна з рашэннем суддзі, усё, што міліцыянеры забіралі пры затрыманні, павінна быць знішчана. Ніна Багінская выказала нязгоду з такой пастановай. Яна яшчэ раней пісала скаргі на міліцыянтаў за тое, што тыя самавольна без належнага афармлення забіралі значкі і сцягі, якія жанчына зрабіла сваімі рукамі.






