Аўкцыён па продажы кватэры экс-прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду быў прызначаны на сёння, але не знайшлося ахвотных у ім удзельнічаць. Трохпакаёўку на вуліцы Чарнышэўскага з месцам у падземным гаражы выставілі на таргі 12 лютага.

Вераніка Цапкала звярталася ў Следчы камітэт і пракуратуру з заклікам правесці расследаванне: яна казала, што нерухомасць належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і непаўналетнім дзецям.
Сямʼя Цапкалаў пакінула Беларусь улетку 2020-га. Валерый Цапкала завочна асуджаны на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя






