BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ігар Чайка: Дзякуем Падляшшу за падтрымку Украіны!

Напярэдадні чацвёртай гадавіны поўнамаштабнай расейска-ўкраінскай вайны мэр Ковеля Ігар Чайка выказаў удзячнасць Падляшскаму ваяводству і ўраду Польшчы за падтрымку Украіны і супрацоўніцтва ў рэгіёне:

Ігар Чайка
Ігар Чайка

Падзяка ад усіх украінцаў. Мы перажылі чатыры гады жаху, які ў пасляваеннай Еўропе пасля Другой сусветнай вайны ніхто не перажываў. Ковель – эта памежнае месца, таму нягледзячы на тое, што ён знаходзіцца за 1000 кіламетраў ад лініі фронту, усё адно ёсць аб’ектам увагі нашага ворага і нядаўна мы перажылі досыць сур’ёзныя абстрэлы з паветра. І тым не менш стаім і будзем стаяць да пераможнага міру.

Вядома, што паміж Падляшскай управай ваяводскіх дарог і Выканкамам гарадской рады Ковеля з Валынскай вобласці Украіны падпісаная партнёрская дамова. Дакумент прадугледжвае рэалізацыю трансгранічнага праекта ў межах праграмы INTERREG NEXT Польшча–Украіна 2021–2027, накіраванага на развіццё і мадэрнізацыю дарожнай інфраструктуры. Маюцца дамоўленасці і на падтрымку эканамічнага развіцця і культурных ініцыятыў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя