BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мэта нумар адзін – вызваленне палітвязняў у Беларусі”

Мэта нумар адзін – вызваленне палітвязняў у Беларусі. Але надалей застаецца актуальным пытанне таго, што ў беларускіх рэаліях працягваюцца рэпрэсіі і могуць пасадзіць новых асобаў па палітычных матывах. Кажа былы палітвязень, грамадскі актывіст, незалежны журналіст Яўген Меркіс:

Яўген Меркіс
Яўген Меркіс

– Мне вельмі хочацца верыць у тое, што гэта сапраўды апынецца праўдай, і сапраўды ўжо вялікая, там не сотня зняволеных, а ўжо пад 1000 палітзняволеных, нарэшце пабачаць сваіх родных і свабоду. Мне здаецца, што па розных сігналах, якія мы назіраем і з боку ЗША, і з боку нават уладаў Беларусі, што вялікую частку людзей, большую, чым у папярэднія разы, вызваляць. Гэта, канешне, не здыме самага галоўнага пытання пра працяг рэпрэсій. Што мы назіраем нават апошнія тыдні, калі затрымліваюць кнігавыдаўцоў, іншых вядомых людзей.

Як паведамляе праваабарончы сайт https://dissidentby.com, па стане на сёння, 11 сакавіка, у Беларусі налічваецца 1183 палітвязняў. А крымінальны палітычна матываваны пераслед быў зафіксаваны ў адносінах да амаль што дзевяці тысячаў асобаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя