Беларусам варта трымацца разам. У гэтым перакананы анархіст Юрась, які часта далучаецца да акцый беларусаў Варшавы.

“Мэта ў нас адзіная”,– зазначыў актывіст.
– Ёсць моманты спрэчак, палітычнай барацьбы, якая, магчыма, ёсць натуральным працэсам у грамадстве, якое імкнецца да плюралізму. Ёсць там, можа, і карысныя матывы. Канешне, сустракаюцца перашкоды з боку беларускіх спецслужбаў, якія таксама жадаюць нас падзяліць. Справа ў тым, як мы да гэтага ставімся, ці можам мы знайсці моманты, у якіх мы можам аб’яднаць сілы і быць разам у імя мэты, якая для многіх беларусаў супадае – імкненне да вызвалення Беларусі ад дыктатуры.
“Разам мы можам больш”, – перакананы Юрась.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






