Незалежны даследчык і сацыятэхнік Міхаіл Волчак у эміграцыі піша кнігу, працуе ў Макдональдс, выкладае англійскую мову і выдае часопіс «Памылка».

Радыё Рацыя распытала ў яго, ці маецца яшчэ імпэт да беларускіх праектаў у эміграцыі, альбо хочацца ўсё кінуць? Ці магчымае жыццё мікрасупольнасцяў у Беларусі ва ўмовах рэпрэсій? Ці варта чакаць абвяшчэння Вікіпедыі экстрэмісцкай? І навошта думаць пра стварэнне палескага электроннага калайдару? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае незалежны даследчык і сацыатэхнік Міхаіл Волчак у гутарцы з Юліяй Сівец.
РР: Вы выехалі з Беларусі. Ці ёсць імпэт да беларускіх праектаў у эміграцыі ці хочацца ўсё кінуць і адысці ад усяго беларускага?
– Я даўно займаюся супольнасцю, працую з супольнасцю, часам ствараю, але сказаць, што я вельмі глыбока, то гэта складана. Я зараз пагружаны ў свой рэфлексіў свайго досведу дваццацігадовага, што адбываўся на працягу 2000 і 2010, але не проста выкладанне мемуараў, а спрабаванне аналізаваць, бо мне давялося браць удзел у розных супольнасцях, некаторыя ствараць, некаторыя проста назіраць ці супрацаваць. Пішу кнігу пра супольнасці як яны ствараюцца на мікрароўні. Умоўна кажучы, самы-самы-самы вось такі нізавы ровень, як людзі аб’ядноўваюцца на пачатку і канструююць грамадства. Мы ведаем, што шмат грамадстваў, шмат вялікіх суполак існуе без дзяржавы. Той момант, калі я ў вымушанай эміграцыі, я маю ўнікальную мажлівасць прааналізаваць, ці мажлівае беларускае грамадства ў такім варыянце. Ведаем, у гістарычнай перспектыве, грамадствы існавалі, таксама габрэі, доўгі час без сваёй дзяржаўнасці. Я займаюся напісаннем такой кнігі, што разглядае ўсю працяжнасць ад узнікнення да знікнення супольнасці, увесь жыццёвы цыкл.
РР: Акурат хацела працягнуць тэму над гэтым даследваннем. Улічваючы тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, як рэпрэсіі не спыняюцца, працягваюць нарастаць. Ці мажлівае ўвогуле там жыццё вось такіх мікрасупольнасцяў без дзяржавы?
– Мы заўсёды павінныя разумець, што мы вызначаем пад супольнасцю, якія рамкі задаём. У маіх рамках гэта група людзей, якія аўтаномна дзейнічаюць, аб’яднаныя мэтай, місіяй. У рамках такой дэфініцыі, то супольнасці існуюць усюды. Казаць пра Беларусь – вядома, там ёсць супольнасці, яны развіваюцца, бо ўжо маюць добры засеў, бо гэта не голае, нешта пустое. І ў Савецкім саюзе былі супольнасці, пытанне якія былі.
Беларускае Радыё Рацыя






