За першую дэкаду кастрычніка суседнія з Беларуссю краіны ЕЗ прадухілілі 710 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з беларускай тэрыторыі — на 60% менш, чым роўна год таму. Пра гэта сведчыць праведзены рэсурсам «Позірк» аналіз дадзеных памежных службаў. Зніжэнне актыўнасці нелегалаў за гэты пэрыяд у гадавым вымярэнні зафіксаванае на ўсіх напрамках: на польскім — на 15,8%, латвійскім — на 81,5%, літоўскім — на 89,2%.

Нагадаем, што мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і краінаў ЕЗ цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.






