Сённяшні госць Беларускага радыё Рацыя — былая палітзняволенная, а цяпер ўласніца школы танцаў у Варшаве Мія Міткевіч.

Гутрым з ёй пра тое, чаго не хапае чалавеку пасля калоніі, а таксама аб тым, як палепшыць свой маральны стан з дапамогай танцаў:
РР: Хацела з Вамі пагутарыць у першую чаргу як з чалавекам, які прайшоў калонію Беларусі. Распавядзіце калі ласка, якія праблемы пасля вызвалення ўзнікаюць у чалавека на волі ў эміграцыі?
– Здароўе і псіхалогія. Мяне пасля трох гадоў вельмі доўгі час не “накрывала”. Я яшчэ нейкі час прымала вельмі моцныя таблеткі. Як бы ўсё было роўна да аднаго пэўнага моманту, адбыўся сіндром адмены трошкі і потым праз пару месяцаў вельмі моцна мяне хваляй “накрыла”. Мяне “накрыла” траўматычнае засмучэнне. Мне здалося на імгненне, што я ўсё яшчэ ў калоніі, у мяне зараз будзе камісія па пакаранні, вось усё што адбываецца вакол гэта ўсё вось мае думкі пра будучыню. Я рэальна ўбачыла гэты кабінет, дзе з мяне здзекаваліся ў калоніі.
– Але потым я як бы, у прынцыпе, вельмі хутка ачомалася, але гэта прамы сігнал ад майго арганізма, што трэба ісці да псіхолага. Я звярнулася ў “Фенікс”, група падтрымкі, яны дапамагаюць псіхалагічнай падтрымкай. Цяпер я працую і больш зарабляю для таго, каб можна было пайсці аднавіць сваё здароўе, таму што пасля трох гадоў фізічных, і маральных катаванняў мне трэба шмат чаго аднаўляць, у мяне вельмі моцна падарвалася здароўе і па жаночай частцы – вянознае пашырэнне, і азызласць, і картызол, які зашкальвае, я яго адчуваю. Таму мне зараз даводзіцца вельмі шмат працаваць для таго, каб потым ужо заняцца сваім здароўем.
– Польская дзяржава вельмі моцна мне дапамагае. Калі я падала дакументы на абарону, мне далі бясплатную медыцынскую дапамогу, таму нейкія асноўныя моманты па здароўі я змагла вырашыць дзякуючы польскай дзяржаве. На самым пачатку яшчэ была дапамога ад Беларускага дома правоў чалавека. Але яны дапамаглі чыста з таго боку, што падтрымалі з самага пачатку прыезду ў матэрыяльным плане. То бок, нейкія першапачатковыя бытавыя пытанні былі закрытыя, пакуль я не стала на ногі, дзякуючы сваёй дзейнасці.
РР: Як чалавек, які ўжо прайшоў праз зняволенне і эміграцыю, якой дапамогі на Вашую думку не хапае? Дзе беларусам варта было бы падцягнуць сваю грамадзянскую салідарнасць? Чаго не хапае людзям, як толькі выходзяць з калоні?
– У Беларусі наогул усяго бракуе. Цяпер толькі ўсё горш становіцца. Лепш не робіцца. Вы самі гэта цудоўна разумееце. Большасць людзей, якія эмігрыруюць, вось, напрыклад, як я эмігравала, я ўвесь тыдзень плакала, пакуль ехала. Бо для мяне страціць на той момант стабільнасць: стабільную кватэру, нейкую значнасць было вельмі цяжка. Бо я разлічвала ўсё ж, што я буду выходзіць у новую Беларусь. Атрымалася, як атрымалася. Але мне, мусіць, больш за ўсё не хапае менавіта чалавечнасці, ці што.
– Проста справа ў тым, што тыя людзі, якія з’ехалі свядома, якія з’ехалі да 2020 года, задоўга да 2020 года, яны гэта рабілі свядома, і яны свядома разумелі, што яны не жадаюць жыць у “Лукашэнцыі”. У мяне была крыху іншая сітуацыя. Я думала, што ўсё зменіцца. Я ў 2020 годзе, калі мне выставілі абвінавачванне, першапачаткова я нікуды не з’ехала, я не бегла, таму што я рэальна свята верыла ў тое, што ўсё зменіцца. Нічога не змянілася. Можа, у нейкі момант свайго жыцця я сапраўды хацела пакінуць Беларусь.
– Тое, як я пакідала, гэта было стыхійнае бедства. Яны мяне прэсавалі, у выніку я сабралася з маленькім заплечнікам і мяне эвакуіравалі. У мяне быў выезд зачынены, я ехала цэлы тыдзень, у мяне сцёртыя ногі, з’язджаць мне зусім не хацелася. І гэта добра проста, што я яшчэ пазнаёмілася з такімі людзьмі, напрыклад, як Яўгенія Доўгая, гэта значыць як той жа “Фенікс”, якія захавалі ў сабе чалавечнасць, якія не ставяць у прыярытэт заробак на кімсьці ці на чымсьці, а тыя, якія ставяць у прыярытэт чалавечае жыццё.
– Бракуе чалавечнасці. Людзі вельмі жорсткія сталі, агрэсіўныя і менавіта падтрымліваюць такую атмасферу. Нават пасля паўгода здзекаў, сапраўды катаванняў, вельмі складана аднавіцца. Я ведаю, я вось зараз маю зносіны з дзяўчынкамі, якія пабылі толькі два месяцы ў СІЗА, і то ў іх вельмі цяжкі маральны стан, і я іх разумею.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Мія Міткевіч узгадвае, што больш за усё пасля выхаду з калоніі ёй не хапала эмпатыі і спачування. І заклікае беларусаў не быць абыякавымі, не забывацца на салідарнсць, і дапамагаць палітвязням, у тым ліку і былым.
Беларускае Радыё Рацыя






