BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікалай Аўтуховіч выйшаў на сувязь пасля больш як месяца маўчання

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што цягам 21 дня быў у ШІЗА. 18 лістапада Аўтуховіч, якога трымаюць у гарадзенскай турме, выйшаў на сувязь са сваякамі пасля больш як месяца маўчання.

Фота: БелТА

Ад палітвязня стала вядома, што ён адбыў 21 дзень у ШІЗА, дзе яму толькі зрэдку аказвалі медычную дапамогу, хоць ён мае хранічныя захворванні. Былы прадпрымальнік з Ваўкавыска, ветэран вайны ў Афганістане часоў СССР Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 25 гадоў зняволення паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з «замахам на захоп дзяржаўнай улады» і «замахам на акт тэрарызму». Аўтуховіча затрымалі ў пачатку снежня 2020 году. Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Аўтуховіча палітвязнем.