Чарговага вызвалення беларускіх палітвязняў чакае былы палітвязень, блогер, журналіст, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок, які быў прымусова дэпартаваны ў Літву ў верасні мінулага года.

– Ёсць цікаўнасць да гэтага накірунку ў самой амерыканскай адміністрацыі. І не перашкаджае гэтаму Еўропа. І з трэцяга боку, канешне, беларуская дэмакратычная супольнасць цісне і не дае пра гэта забыцца. Але я не думаю, што гэта прама адбудзецца заўтра-заўтра. Канешне, Лукашэнка будзе расцягваць гэты працэс, каб выціснуць з гэтага максімум.
Верагоднасць далейшага вызвалення палітвязняў у пачатку 2026 года застаецца тэмай актыўных дыскусій пасля пераднавагодняга памілавання 22 чалавек. Нягледзячы на скептычныя ацэнкі экспертаў ААН, дыпламатычныя намаганні, у тым ліку з боку ЗША, будуць працягвацца ў 2026 годзе з мэтай вызвалення больш чым тысячы чалавек, якія застаюцца ў беларускіх турмах.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






