Экс-палітвязень і кіраўнік дэ-юрэ ліквідаванай Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Мікалай Казлоў правёў анлайн-прэс-канферэнцыю, адказваючы на актуальныя пытанні пра сітуацыю ў Беларусі:
-І палітвязняў, і беларусаў жыццё выглядае вельмі сумным. Бо паўсюль прысутнічае страх. Супрацоўнікі міліцыі ў большасці расчараваныя. На тварах нейкая бесперспектыўнасць. Што тычыцца заводаў, не ўсё так здорава. Калі з калгасаў сыдуць пенсіянеры, калгас ляжа.

Мікалай Казлоў расказаў пра ўмовы ўтрымання ў турмах і адзначыў, што палітычнае зняволенне — гэта сапраўдны здзек, за які рэжым Аляксандра Лукашэнкі абавязкова павінен будзе панесці адказнасць:
-Я ведаю дакладна, што тыя людзі, якія рабілі злачынствы, а іх я таксама памятаю, бо я асабіста праз гэта прайшоў, яны павінны прайсці праз тое, праз што прайшлі мы. То бок, суд, прыгавор і пазбаўленне волі.
Казлоў падкрэсліў сваю гатоўнасць да актыўнай дзейнасці за межамі краіны, адзначыўшы, што працягне барацьбу за дэмакратычныя пераўтварэнні нават у выгнанні. Палітык таксама заклікаў міжнародную супольнасць працягваць сачыць за сітуацыяй у Беларусі і падтрымліваць грамадзян, якія пацярпелі за свае перакананні.


Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і Офіса






