BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Мікалай сказаў, што ён афіцэр і справа гонару знаходзіцца там, дзе яго народ”

52 палітычных вязняў вызваліў лукашэнкаўскі рэжым пасля перамоваў з амерыканцамі. Сярод іх 38 беларусаў і 14 замежнікаў. З Беларусі да мяжы іх везлі на аўтобусах, у Вільню – на дыпламатычных машынах.

Фота: vitebskspring.org

Толькі адзін вызвалены не даехаў да Вільні, і гэта было яго моцнае рашэнне, – беларускі лідар, афіцэр і вядомы палітык Мікалай Статкевіч не захацеў прымусова дэпартавацца і застаўся ў Беларусі.

На беларускай тэрыторыі перамовы з ім вёў яго паплечнік, выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі:

-Ісці было страшна, таму што на 12 гадоў асуджаны. І ісці на тэрыторыю Беларусі было вельмі некамфортна, мякка кажучы. Амерыканскі дыпламат сказаў, што ён адказвае. Калі там нешта здарыцца, гэта будзе міжнародны скандал.

Як кажа Яўген Вільскі, Мікалай на адрэз адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, нягледзячы на розныя ўгаворы:

-Мікалай адразу сказаў, што ён не будзе выязджаць, што ён сам вызначае, дзе яму варта знаходзіцца. І ніякі Лукашэнка за яго гэта не будзе вырашаць. Ён афіцэр і справа гонару знаходзіцца там, дзе яго краіна і яго народ, – у Беларусі. Ён прыняў канчатковае рашэнне. Я зрабіў некалькі спробаў яго ўгаварыць. Сказаў, што тут ён патрэбны, што тут яго месца, што ўсе яго чакаюць і спадзяюцца. Але тым не менш, ён быў непахісны і сказаў, што прыняў рашэнне і мяняць яго не будзе.

Паводле Яўгена Вільскага, Мікола Статкевіч выглядаў добра, было бачна, што ён не зламаны ні псіхалагічна, ні фізічна, хіба толькі схуднеў. Таксама ён паспеў перадаць беларусам пасыл змагацца і надалей.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя