BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў Глыбоцкай калоніі?

«Наша Ніва» са спасылкай на «крыніцу, якая заслугоўвае даверу», паведамляе, што палітвязень Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме ў Глыбокім. Апошнія 2 гады і 7 месяцаў ён утрымліваўся ў турме ў Глыбокім у рэжыме інкамунікада.

Фота: vitebskspring.org

Нагадаем, палітык быў сярод 52 зняволеных, якіх на мінулым тыдні вызвалілі і вывезлі з краіны. 69-гадовы экс-кандыдат у прэзідэнты высадзіў нагою дзверы аўтобуса і выйшаў у нейтральнай зоне паміж Беларуссю і Літвой, калі яго спрабавалі дэпартаваць 11 верасня. Ён адмовіўся пакідаць Беларусь і знік пасля таго, як яго забралі невядомыя ў масках. Дзе ён цяпер, афіцыйна невядома.