Палітзняволенага Мікалая Аўтуховіча зноў адправяць з калоніі на турэмны рэжым. Так вырашыў выязны суд, які прайшоў 23 студзеня ў калоніі № 14, якая месціцца ў пасёлку Навасады непадалёк ад Барысава.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла крыніца, дасведчаная ў справе палітвязня. Паводле яе, суд над Аўтуховічам адбываўся цягам двух дзён, 20 і 23 студзеня. За якія парушэнні яго пакаралі новым пераводам на турэмны рэжым, крыніцы нявядома.
У калонію Аўтуховіча перавялі напрыканцы 2025 года з гарадзенскай турмы, дзе ён адбываў пакаранне пасля прысуду.






