6 снежня ва Украіне адзначаецца дзень Святога Мікалая. У межах перадкаляднага перыяда фонд «Вільна Білорусь» правёў сустрэчу з паслом Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігарам Кізімам.
Пра вынікі распавёў кіраўнік фонда Аляксей Францкевіч:
-Мы з Ігарам Кізімам сустракаемся не пешы раз. Абмеркавалі шмат якіх пытанняў, у тым ліку Канферэнцыю Астрожскіх, таксама абмяркоўвалі і кейс Васіля “Пацука”, якога выдалі. Гэта ёсць пэўныя моманты, якія ўскладняюць усю гэтую сітуацыю. Працаваць трэба ў комплексе, рабіць усё, каб вызваліць усіх.
Адпаведна Фонд «Вільна Білорусь» перадаў падарункі 11 дзецям загінулых беларускіх Герояў ва Украіне:
-Перадалі ў тым ліку дачцэ Паўла Суслава, дачцэ Народнага героя Украіны Змітра Рубашэўскага.
Падарункі для дзяцей загінулых беларускіх ваяроў ва Украіне былі сабраныя пры падтрымцы беларусаў з Польшчы.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота фонда «Вільна Білорусь»