За год Мікалаю Аўтуховічу не перадалі ніводнай бандэролі. З пачатку снежня 2020-га Аўтуховіч адбывае ўжо трэцяе ў сваім жыцці зняволенне. У вязніцы ён сустрэў ужо дзявяты Новы год. 7 студзеня яму споўніцца 61 год.

30-га снежня Мікалай коратка патэлефанаваў некалькім сваякам: “Усіх павіншаваў з надыходзячым Новым годам. Голас быў бадзёры, сказаў, што са здароўем у яго збольшага нармальна”, – перадае словы сваякоў “Свабода”.
Сваякі загадзя адправілі яму бандэроль з віншаваннем і цукеркамі на Раство, але гэты пакет нават з пошты не забралі. На сайце пошты прачыталі, што Мікалай нібыта адмовіўся атрымліваць.