Мікашэвіцкі актывіст Алег Стахаевіч не выйшаў на волю пасля адседкі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

На адрас яго сям’і прыйшло паведамленне за подпісам намесніка начальніка аддзелу Лунінецкага РАУС, начальніка крымінальнай міліцыі, маёра Яўгена Чыжыка. У паведамленні сказана, што ідзе праверка пра дачыненне Стахаевіча да экстрэмісцкай дзейнасці, кажа яго сябра Леанід Дубаносаў:
– Напрыканцы лістапада прыехаў у Беларусь, тыдзень ён пабыў. Міліцыя прыехала, яго на тры дні затрымалі. Канфіскавалі тэлефон, ноўтбук, правялі вобшук у кватэры, дзе ён жыў, забралі на тры дні да суда. Пасля далі яшчэ 15 дзён. Ён не выйшаў пасля 15 дзён.
Паводле Леаніда Дубаносава, Алег працаваў у Літве з 2020 года. Раз у тры месяцы ездзіў дадому. Нават удзельнічаў у праўладных прабегах “За Беларусь”. У канцы лістапада тыдзень прабыў дома і за ім прыйшлі.
Беларускае Радыё Рацыя






