BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікола Дзядок: Гэта наша салідарнасць з Пачобутам

У цэнтры Беластоку адбылася чарговая штомесячная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У ёй ўзялі ўдзел беларускія і польскія актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі СМІ.

Удзельнікі трымалі партрэты палітвязняў, гучалі заклікі да вызвалення ўсіх незаконна зняволеных у Беларусі.

На акцыю завітаў і выступіў на ёй беларускі публіцыст і былы палітвязень Мікола Дзядок. Паводле яго слоў, падобныя сустрэчы маюць важнае значэнне як для саміх вязняў, так і для грамадства:

– Таму што салідарнасць, узаемная падтрымка, моцныя сацыяльныя сувязі – гэта самае галоўнае, што ёсць сёння ў беларусаў. Нас пазбавілі радзімы, нас пазбавілі права голаса на радзіме, нас пазбавілі мажлівасці абіраць уладу ў сваё краіне, але нас не могуць пазбавіць мажлівасці паважаць адзін аднаго, падтрымліваць адзін аднаго і змагацца адзін за аднаго. Таму я асабіста наведаў гэтую акцыю. Усё ж такі гэта мой маральны доўг. Але як чалавек, які толькі што вызваліўся, мне самому хочацца ведаць і падтрымаць тых, хто вызваліцца пазней, чым я. Таму я вырашыў удзяліць час і абавязкова наведаць акцыю салідарнасці ў Беластоку.

Штомесячныя акцыі салідарнасці ў Беластоку праходзяць з 2021 года і рэгулярна збіраюць прадстаўнікоў беларускай дыяспары і польскай грамадзянскай супольнасці. Арганізатары падкрэсліваюць: такія мерапрыемствы будуць працягвацца да поўнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя