BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мікола Дзядок прывёз у Беласток аптымізм

25 студзеня 2026 года ў беластоцкім хабе «Новая Зямля» было цесна не ад колькасці крэслаў, а ад колькасці думак. Амаль дзве гадзіны тут доўжылася сустрэча з былым палітвязнем, блогерам і публіцыстам Міколам Дзядком.

Здавалася, што разам з заплечнікам і ноўтбукам Мікола прывёз з Вільні у Беласток нешта значна важнейшае — спакойны, іранічны і нечакана пазітыўны погляд на жыццё ў эміграцыі.

Пра сустрэчу кажа Мікола Дзядок:

– Як на віленскай, так і на беластоцкай сустрэчы агульна была добрая, прыемная атмасфера. Мне спадабалася гэтая сяброўская атмасфера, гэта адчувалася. Хаця былі няпростыя, вострыя пытанні. Хаця былі людзі, я б сказаў так, псіхалагічна “пакамечаныя”, бачна, што ім цяжка жыць, цяжка знаходзіцца ў эміграцыі, цяжка ім на душы. І таму некаторыя людзі спрабавалі абвастрыць дыскусію, перайсці на асобы.

Беларусы Беластока таксама падзяліліся сваім бачаннем сустрэчы з Дзядком:

– Вельмі цікавыя пытанні, вельмі цікава было слухаць адказы.

РР: А самога Міколу вы да гэтага ведалі?

– Ведаў з ютуб-канала.

РР: Чым вам спадабалася сустрэча з Дзядком?

– Была жывая, шчырая размова. Мне спадабалася, што Мікола не хаваўся ад пытанняў, адказваў адразу і падаецца, што шчыра. Ведаў яго толькі з ютубу, з сацсетак.

– На сустрэчы з Міколам Дзядком быў упершыню. Не ведаў яго асабіста раней. Вельмі цікавыя рэчы гаворыць і меркаванні яго мне падабаюцца.

На сустрэчы можна было набыць кнігі Міколы Дзядка, а таксама зрабіць данат на яго блогерства ды іншую грамадскую дзейнасць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя