BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мілана Харытонова і Алесь Ляўчук пра “бязвыбары”


Нашы госці – дасведчаныя журналісты, якія ў 2020 годзе асвятлялі падзеі на Берасцейшчыне, але пазней апынуліся ў вымушанай эміграцыі. Напярэдадні чарговай электаральнай кампаніі пагаворым з імі пра тое, чаму важна надалей распавядаць пра рэпрэсіі ў Беларусі і збіраць факты, якія засведчаць парушэнні заканадаўства з боку рэжыму.

РР: Як вы аднесліся да абвяшчэння электаральнай кампаніі або чарговых так званых выбараў?

Мілана Харытонова: Яшчэ “бязвыбары” можна назваць. Як можна да гэтага ставіцца, вядома было, што Лукашэнка будзе пераабірацца. Што ён нешта прыдумае з гэтым прызначэннем, усе прагназавалі нейкія даты. Смешна было, калі спаліліся, што яны ўжо падрыхтаваліся на іншую дату, потым памянялі. Потым пачаліся гэтыя кандыдатуры ў апошні момант. Мы з калегамі ў рэдакцыі дзівіліся з гэтага спісу, хто гэтыя ноўнэймы. Там некаторыя канешне былі вядомыя, але выключна сваімі мемнымі паводзінамі. Зразумела, што сур’ёзна ставіцца да гэтай так званай электаральнай кампаніі цяжка. Але ўсё адно гэта з’ява, якая ўплывае на Беларусь. Мне здаецца, што больш важна казаць пра тое, што сілавікі ўсё роўна дзейнічаюць па сваім плане. Бо ў іх выбары, гэта значыць чарговая хваля рэпрэсій. Нягледзячы на тое, што выбары гэтыя не сапраўдныя, а рэпрэсіі цалкам сапраўдныя. Людзі ўжо пачалі на сабе гэта адчуваць, ператрусы і ўсё гэта. Калі будзе хваля эміграцыі, то людзям спатрэбіцца дапамога. З выбараў канешне можна “угараць”, рабіць мемы, жартаваць і так далей, але насамрэч гэта не смешная рэч, якія ўжо цяпер уплывае на беларусаў.

Алесь Ляўчук: Я пажартую. Як сказаў Міхась Зуй, трэба было правесці выбары заднім чыслом. Калі б усе абурыліся, то сказаць, што трэба цікавіцца такімі рэчамі.

РР: Як мяркуеце, чаму Аляксандр Лукашэнка так спяшаецца з перавыбарамі?

Алесь Ляўчук: Цяжка трымаць краіну тэрорам. Гэтыя выбары ні на што не ўплываюць. Адзінае мы мусім зноў даказваць, што гэтыя выбары незаконныя. Мы мусім казаць пра гэта на Захадзе, тлумачыць ім, чаму нельга прызнаваць гэтыя выбары. Мяжа пройдзена і я думаю, што на Захадзе разумеюць, што нельга прызнаваць гэтыя так званыя выбары. Пасля гэтай даты, калі Лукашэнка перапрызначыць сябе на чарговы тэрмін, у краіне нічога не зменіцца. Палітвязні працягнуць сядзець, з’явяцца новыя палітвязні, усё будзе трымацца на тэроры. Інакш гэта сістэма проста разваліцца, калі не будзе гэтага тэрору.

РР: Як паведамляць пра тое, што адбываецца ў Беларусі, на чым акцэнтаваць увагу?

Мілана Харытонова: Тут у нас дылема. Чытачам таксама гэта страшна надакучвае, тая самая тэма. Мы сутыкаемся з тым, што важна казаць пра нейкія выпадкі парушэнняў заканадаўства. Пра тое, што хтосьці вырашыў падацца ў назіральнікі, яго не зарэгістравалі. Альбо, як Юрась Губарэвіч, які вырашыў падаць дакументы не прысутнічаючы асабіста. Чытачы “закатваюць вочы”: “Навошта пра гэта пісаць? Ну ясна ж, што так і будзе. Там няма закону”. Для больш абазнаных чытачоў гэта зразумела, а з іншага боку, як мы потым давядзём, што гэтыя выбары сфальсіфікаваныя. Мы мусім пісаць пра гэта, хтосьці мусіць, каб гэта фіксаваць. У нас былі такія выпадкі, калі мы працавалі ў Беларусі.

Пачынаецца новая кампанія так званая, мы з актывістамі пачынаем камунікаваць больш шчыльна. І пачынаецца зноў, што такім і такім спосабам будуць даказваць, што яны сфальсіфікаваныя. Я кажу, што мы ж ужо гэта рабілі пару гадоў таму. Атрымлівалася, што за гэты час, які прайшоў ад выбараў да выбараў, у еўрапейскіх арганізацыях памянялася кіраўніцтва, у адрозненні ад Беларусі гэта ўсё мяняецца, прыходзяць новыя людзі і ім па новай трэба даказваць, што выбары сфальшаваныя, што іх няма. Цяпер хочацца думаць, што калі мы зноў гэта будзем фіксаваць і казаць, захоўваць гэтую інфармацыю, то можа гэта прыдасца ў будучым для люстрацыі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя