Падчас аператыўна-прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Арсенал” у грамадзян за розныя парушэнні было канфіскавана 265 адзінак зарэгістраванай зброі, паведамляе МУС.

Таксама было канфіскавана амаль 90 адзінак незарэгістраванай агнястрэльнай зброі, больш за 7000 боепрыпасаў рознага калібру, абясшкоджана каля 70 выбуховых прыстасаванняў і 25 кг выбуховых рэчываў.
Грамадзяне добраахвотна здалі каля 200 адзінак незарэгістраванай зброі, каля 170 адзінак зарэгістраванай і больш за 21 тысячу боепрыпасаў.
У дачыненні да “чорных капальнікаў” праведзены прафілактычныя мерапрыемствы. Выяўлена 88 адміністрацыйных правапарушэнняў, узбуджана 39 крымінальных спраў.
Нагадаем, мерапрыемства “Арсенал” праводзілася 7-11 кастрычніка.






