Па звестках @motolkohelp, у апошнія дні міліцыянты пачалі актыўна абыходзіць арэндныя кватэры ў розных гарадах Беларусі. Пачалося гэта яшчэ ў снежні, а выпадкі фіксуюцца як мінімум у Менску, Магілёве, Мазыры і Бараўлянах.
![](https://racyja.com/by/wp-content/uploads/2025/01/milicyjant.jpg)
Гаворка не пра стандартныя праверкі, калі кватэры абыходзяць участковыя. Цяпер міліцыянты тэлефануюць жыхарам у дамафоны, хочуць зайсці ўнутр і патрабуюць дамову аб арэндзе кватэры.
Па словах людзей, яны правяраюць арэндныя кватэры мэтанакіравана перад выбарамі*. Ходзяць не выпадкова, а па сваіх спісах, дзе ў тым ліку пазначаны жыхары/уладальнікі, якія раней былі затрыманыя альбо, што называецца «на алоўку».
Акрамя таго, у шэрагу выпадкаў, у жыхароў таксама пытаюцца, што яны плануюць рабіць 26 студзеня — у дзень выбараў.
Крыніца: “Вясна”