BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Міліцыя пагражае штрафамі за пратэрмінаваныя пашпарты

Палітычным эмігрантам сталі дасылаць лісты пра адказнасць за пратэрмінаваныя пашпарты. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Беларускі пашпарт. Фота з адкрытых крыніц.
Беларускі пашпарт. Фота з адкрытых крыніц

Лісты прыходзяць па месцы прапіскі. У іх гаворыцца, што людзям трэба прыйсці ў аддзел па міграцыі і замяніць пашпарт. У іншым разе пагражаюць штрафам — 4 базавыя велічыні (168 рублёў на сёння). Шмат хто з беларусаў пакінуў радзіму з палітычных прычын і асцерагаецца рэпрэсій пры вяртанні. Тым часам Лукашэнка сваім указам забараніў консульствам за мяжой мяняць пратэрмінаваныя пашпарты для грамадзян Беларусі. Гэта ўскладніла праблемы з легалізацыяй палітычных эмігрантаў у розных краінах.

Беларускае Радыё Рацыя