Сілавікі, сярод іншага, бяруць удзел у пасяджэннях камісій па «утрыманцах», а таксама ў кірмашах вакансій. Раней у МУС заявілі, што прапануецца ўвесці адміністрацыйную адказнасць з-за “невыканання абавязкаў па працаўладкаванні і праходжанні лячэння”.

У Дзяржынскім раёне мясцовы цэнтр занятасці і РАУС сабралі на прафілактычную акцыю тых, хто выйшаў з месц пазбаўлення волі. Ім сярод іншага расказалі аб варыянтах працаўладкавання.
У Валожынскім раёне служба занятасці і крымінальна-выканаўчая інспекцыя мясцовага РАУС правялі кірмаш вакансій для тых, хто стаіць на ўліку ў міліцыі. У Капыльскім раёне такіх людзей сабралі на прафілактычнае мерапрыемства «Не стань дармаедам».
У Бераставіцкім і Драгічынскім раёнах міліцыя таксама брала ўдзел у падобных мерапрыемствах, а ў Жодзіне – у паседжанні «дармаедскай» камісіі.






