Міліцыя ўзмацніць кантроль каля храмаў і на аб’ектах транспарту падчас начных богаслужэнняў і Вялікадня. У месцах вялікай колькасці людзей запланавана арганізацыя прапускнога рэжыму з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў, паведамляе прэс-служба МУС.
Прыярытэтнымі называюцца пытанні асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспекі. Супрацоўнікі ДАІ будуць кантраляваць умовы паркоўкі, для выключэння пробак распрацаваны маршруты аб’ездаў.
Беларускае Радыё Рацыя