BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мілінкевіч: 25 жніўня – вельмі важны дзень у нашай гісторыі

Аляксандр Мілінкевіч

Былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч лічыць,  што дзень Незалежнасці 25 жніўня  – вельмі важная падзея ў жыцці краіны:

-Незалежнасць – самае важнае, бо дэмакратыя, як закон захавання энергіі, ён усё роўна з часам спрацуе і будзе дэмакратыя і выбары будуць прыстойныя. А незалежнасць кожная краіна можа страціць за адну ноч, а потым невядома, ці ўвогуле адновіць.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, у гэты дзень трэба ўзгадваць тых, хто дапамагаў здабываць гэту Незалежнасць:

-Такі дзень вельмі важны ў нашай гісторыі, як і Дзень Волі. Нам проста трэба разумець, што каб захаваць незалежнасць, можа не большасць, але актыўная, пасіянарная меншасць павінна быць глыбока свядомая.

25 жніўня 1991 года Беларусь зрабіла свой галоўны крок да сапраўднай незалежнасці: Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага акта.

Дакумент, прыняты яшчэ 27 ліпеня 1990-га, толькі цяпер стаў асновай новай дзяржаўнасці. Менавіта з гэтага дня слова “суверэнітэт” ператварылася ў рэальнасць.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя