Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін правёў нараду з рэктарамі ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, адной з тэм была падрыхтоўка аператараў БПЛА, паведамяе sputnik.by.

Паводле слоў міністра, цяпер падрыхтоўка аператараў беспілотных лятальных апаратаў ідзе ў ДТСААФ, а ў Менскім сувораўскім ваенным вучылішчы ёсць асобны спецклас. Хрэнін звярнуў увагу, што досвед падрыхтоўкі аператараў беспілотнікаў неабходна ўвесь час развіваць у рэспубліцы.
Цяпер у беларускіх вышэйшых навучальных ваенных установах нараўне з ваеннымі факультэтамі функцыянуюць і ваенныя кафедры, якія і могуць стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі аператараў беспілотнікаў.






