BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Мінабароны пацвердзіла падзенне беспілотніка ў Менску

Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла інфармацыю аб падзенні беспілотніка ў Фрунзенскім раёне Менска.

© Photo: Telegram / Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

“Дзяжурнымі сіламі па СПА каля 2 гадзін ночы 29 ліпеня ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь быў знойдзены і спынены палёт неапазнанай паветранай цэлі — парушальніка парадку выкарыстання паветранай прасторы, ідэнтыфікаванай як БЛА, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у тэлеграм-канале ведамства ў 10:34 беларускага часу. – У выніку ўздзеяння на яго сродкаў радыёэлектроннай барацьбы БЛА ўпаў у раёне дома 72 па вул.Матусевіча г. Менска“.

Адзначаецца, што пацярпелых няма; праводзіцца праверка. З улікам таго, што адбылося, “аператыўна прымаюцца дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю за выкарыстаннем паветранай прасторы“.

“Кіраўнік дзяржавы трымае сітуацыю на асабістым кантролі”, – сцвярджае Мінабароны.